Перайсці да зместу

Людовік I Анжуйскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людовік I Анжуйскі
фр.: Louis Ier duc d'Anjou
Сцяг граф Анжуйскі
1350 — 1360
Папярэднік Іаан II Добры
Сцяг герцаг Анжуйскі
1360 — 20 верасня 1384
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Людовік II Анжуйскі
Сцяг герцаг Мэнскі
1356 — 20 верасня 1384
Папярэднік Філіп дэ Валуа
Пераемнік Людовік II Анжуйскі
сеньёр дэ Гіз
8 ліпеня 1360 — 20 верасня 1384
Папярэднік Карл дэ Блуа-Шацільён
Пераемнік Людовік II Анжуйскі
граф Турэньскі
1370 — 20 верасня 1384

Нараджэнне 23 ліпеня 1339[1]
Смерць 20 верасня 1384[1] (45 гадоў)
Месца пахавання
Род Анжуйская галіна дому Валуа
Бацька Іаан II Добры[1][2]
Маці Бона Люксембургская[d][1][2]
Жонка Марыя дэ Блуа[d][1][2][…]
Дзеці Марыя Анжуйская[d][1], Людовік II Анжуйскі[1] і Карл Анжуйскі[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людовік I Анжуйскі (фр.: Louis Ier duc d'Anjou; 23 ліпеня 1339, Венсенскі замак, Францыя — 20 верасня 1384, замак Бізелія, каля Бары, Італія) — другі сын караля Іаана II Добрага і Боны Люксембургскай.

Насіў тытулы графа Анжуйскага ў 13501360 гадах, затым герцага Анжуйскага з 1360 года, герцага Мэнскага з 1356 года, сеньёра дэ Гіз з 1360 года, графа Турэньскага з 1370 года, тытулярнага караля Неапалітанскага, графа Праванскага і іншыя. Акрамя таго, як і ўсе пераемнікі Карла I Анжуйскага Людовік I не прызнаваў страты Іерусалімскага каралеўства і насіў тытул караля Іерусалімскага з 1382 года.

Адыграў немалаважную ролю ў кіраванні Іаана II Добрага, Карла V Мудрага і Карла VI Вар’ята.

Бегшы з англійскага палону ў 1363 годзе, парушыў т.з. другі «Дагавор закладнікаў», што вымусіла яго бацьку, Іаана II, добраахвотна вярнуцца ў Лондан.

У кіраванне свайго старэйшага брата Карла V быў намеснікам Лангедока і камандаваў часткамі французскай арміі падчас кампаній па вызваленні Вялікай Аквітаніі ад англічан. Па завяшчанні Карла V павінен быў стаць адным з рэгентаў пры малалетнім Карле VI, але, парушыўшы завяшчанне, абвясціў сябе аднаасобным рэгентам і па-махлярску прысвоіў сабе значную частку каралеўскай казны. Пад ціскам малодшых братоў (Іаана Берыйскага і Філіпа II Смелага) быў вымушаны здаволіцца толькі старшынствам у Савеце.

Быў усыноўлены неапалітанскай каралевай Джаваннай I і стаў, тым самым, патэнцыйным спадчыннікам неапалітанскай кароны. Умовай усынаўлення было аказанне дапамогі Джаванне I супраць Папы Урбана VI, які адлучыў каралеву ад Царквы, і яго стаўленіка (і папярэдняга ўсыноўленага спадчынніка Джаванны) Карла Дураца. Людовік, заняты пошукам грошай на неапалітанскую экспедыцыю, не паспеў прыйсці на дапамогу сваёй прыёмнай маці: яна была зрынута і задушана ў 1382 годзе. Толькі пасля яе гібелі і ўзыходжання ў Неапалі Карла Дураца пад імем Карла III, Людовік змог у 1382 годзе набраць армію наймітаў і адправіўся адваёўваць Неапаль для сябе. Вайна паміж наёмнымі арміямі прэтэндэнтаў не адзначылася буйнымі бітвамі, але была вайной на выжыванне. У Людовіка да 1384 годзе скончыліся сродкі, яго армія рассыпалася, а сам ён памёр, так і не стаўшы каралём Неапаля.

Адзіным значным набыццём Людовіка стаў у 1382 годзе Праванс, які належаў з 1250 года Анжу-Сіцылійскаму дому — кіруючай каралеўскай дынастыі Неапаля.

Сям’я і нашчадкі

[правіць | правіць зыходнік]

Жонка: (з 8 ліпеня 1360 года) Марыя дэ Шацільён (13451404), графіня дэ Гіз, дачка Карла дэ Блуа, герцага Брэтані і Жанна дэ Дро, герцагіні Брэтані. Мелі 3-х дзяцей:

Нашчадкі Людовіка I Людовік II, Людовік III, Рэнэ Добры, Карл Мэнскі паслядоўна валодалі Правансам з 1384 па 1481 гады. Яны ж атрымалі ў спадчыну ад яго прэтэнзіі на карону Неапаля. Пасля спынення мужчынскай лініі нашчадкаў Людовіка I у 1481 годзе Праванс і хімерычныя прэтэнзіі на неапалітанскі прастол перайшлі да Людовіка XI.

Зноскі